30.12.2017 / 19:39

У Мінску напалі з нажом на пажылую жанчыну 5

Супрацоўнікамі сталічнай міліцыі адшукваецца малады чалавек, які здзейсніў 29 снежня ў пад'ездзе дома па вул.Куйбышава напад на пажылую мінчанку. Заведзена крымінальная справа.

Падчас агляду на месцы здарэння былі знойдзены ножны ад нажа: даўжыня - 82 мм, шырыня - 39 мм.

Прыкметы падазраванага: мужчына, на выгляд 20-30 гадоў, рост каля 175 см, хударлявага целаскладу, валасы цёмна-русыя кароткія.

Быў апрануты: куртка крыху вышэй сярэдзіны сцягна з капюшонам з мехам светлага колеру; цёмныя штаны з падоўжнымі вузкімі ўстаўкамі белага колеру; спартыўны абутак цёмнага колеру (як мяркуецца, зялёна-чырвонага колеру).

Асаблівыя прыкметы: завушніца з металу серабрыстага колеру ў вуху.

3
Pich / Адказаць
30.12.2017 / 20:17
Узброеннае рабаваньне ! Сярод белага дня ужо кідаюцца на беларусаў з нажамі каб адабраць апошняе. Апошні кілаграм бульбы.
0
Vasia / Адказаць
30.12.2017 / 21:22
Што значыць напад? Жанчыну зарэзалі. У сваім пад'ездзе. Галіна Дзімітраўна, былая выкладчыца БПІ , кандыдат навук. Ішла з торбай падарункаў для ўнукаў з Камароўкі.
0
Генэрал Голад / Адказаць
30.12.2017 / 22:55
наркаман
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру