Слынны ілюзіяніст Дэйвід Блэйн, як і абяцаў, правісеў дагары нагамі 60 гадзінаў на адной зь нью-ёрскіх плошчаў і па заканчэньні з вышыні некалькі дзясяткаў мэтраў зьдзейсьніў свой «скачок сьмерці». Але відавочцы сьцьвярджаюць, што падчас вісеньня Дэйвід браў шматлікія перапынкі – перабіраўся ў гарызантальнае становішча і нават ставаў на зямлю, каб папіць, вывальніцца ад водаў і прайсьці невялікія мэдычныя агляды.

Дэйвід Блэйн (вісіць зьлева) дае інтэрвію (Фота: АР)

Дэйвід Блэйн (вісіць зьлева) дае інтэрвію (Фота: АР)

«Мяне гэтае відовішча зусім не ўразіла, – прызнаецца адзін з гледачоў, - калі б дагары нагамі вісеў хто іншы, дык я б, пэўна, наагул не прыйшоў». Сам ілюзіяніст адпрэчыў закіды ў несумленным выкананьні працы яшчэ падчас трука, і растлумачыў аднаму з карэспандэнтаў, што ён «не зьбіраецца сікаць на самога сябе».

Паміж іншымі штукарствамі чарадзея: 72-гадзіннае баўленьне ў ільдзяной камлызе і сямідзённае знаходжаньне ў труне, якая знаходзілася ў вадзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?