30.12.2017 / 22:56

«Заплюшчыла вочы і памерла». Жанчына сканала на беларуска-польскай мяжы 12

Сталай жанчыне стала кепска на памежным пераходзе «Бераставіца — Баброўнікі». Выратаваць яе не атрымалася. Выпадак здарыўся ранкам у сераду, 27 снежня.

67-гадовая жыхарка Ваўкавыска Зоя з сынам і знаёмымі ехалі сваім бусам у Польшчу «на закупы». Кіроўцам быў сын. Калі яны ўжо пераехалі беларускі бок мяжы, пенсіянерка паскардзілася на стан здароўя.

— Мы ехалі нармальна. Яна размаўляла, смяялася. Потым кажа: «Нешта мне кепска». Ёй далі таблетку. І ўсё, больш ні слова, нічога. Заплюшчыла вочы і памерла. Дагэтуль не магу адысці. Балюча назіраць, як хутка чалавек можа памерці, — кажа Алена, якая стала сведкай раптоўнай смерці.

Спрабавалі выратаваць цягам дзвюх гадзін

Сын прасіў, каб ім дазволілі адразу вярнуцца на тэрыторыю Беларусі, аднак, паводле заканадаўства, гэта немагчыма. Прыехала польская «хуткая дапамога», машына рэанімацыі. Жанчыну спрабавалі выратаваць цягам дзвюх гадзін. Аднак, на жаль, не атрымалася.

Вядома, што пенсіянерка нядаўна ляжала ў шпіталі. Паводле сведчання знаёмых, яна мела праблемы з крыватокам.

Каб перавезці цела маці на радзіму, сын мусіў паехаць у Беласток па даведкі з міліцыі і іншых службаў. Цела перавозілі праз мяжу адмысловай службовай машынай у труне толькі праз два дні, у пятніцу, 29 снежня. Пахавалі 30 снежня.

Выпадкі смерці на мяжы — адзінкавыя

Атрымаць каментар наконт гэтага выпадка ў Дзяржаўным памежным камітэце пакуль не атрымалася. Адзінае, што паведамілі ў памежнай службе, што выпадкі смерці на мяжы — адзінкавыя. Так, напрыканцы кастрычніка на КПП «Брузгі» памёр жыхар Польшчы ад хваробы сэрца.

8
ок / Адказаць
30.12.2017 / 23:06
Проклятые границы. Выдуманные людьми ( властью). Почему 27!!! стран Европы живёт без них, а вокруг нас Литва Латвия Польша забор строят?.
1
рвп / Адказаць
31.12.2017 / 00:06
 ок, потому что у нас с мордором, который смотрит на нас как на котлету, границы нет
2
Žvir / Адказаць
31.12.2017 / 00:06
Biednaja žančyna.
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру