Пратэсты пачаліся з горада Мешхед на ўсходзе Ірана 28 снежня, распаўсюдзіліся на захад і поўдзень краіны. Як сведчаць відэа, загружаныя ў Ютуб, 29 і 30 снежня бурныя маніфестацыі прайшлі ў дзясятках гарадоў, сярод іх Керманшах, Хамадан, Ісфахан, Рэшт, Урмія, Нішапур, Дызфуль, Ахваз, Бандар-Абас.

У горадзе Даруд два маніфестанты загінулі.

Дэманстранты збіраюцца праз групы ў мэсэнджарах, у тым ліку Тэлеграме.

У Тэгеране пакуль прайшлі толькі малалікія акцыі, з удзелам пераважна студэнтаў.

Непасрэднай нагодай для пратэстаў стаў рост цэнаў на базавыя прадукты харчавання. Аднак на вуліцах амаль адразу загучалі палітычныя лозунгі. Дэманстранты патрабуюць адстаўкі прэзідэнта Раўхані.

Іран — закрытая краіна, ісламская тэакратыя. У Іране адзіная ў сваім кшталце палітычная сістэма: адбываюцца канкурэнтныя выбары, абіраюць парламент і прэзідэнта, але канчатковае слова пры гэтым застаецца за шыіцкім духавенствам. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?