Паліцыянты ў аэрапорце Кёльна зьнялі двух чалавек з борту пасажырскага лайнэра нідэрляндзкай авіякампаніі KLM.

Паводле паліцыі, іх падазраваюць у плянаваньні нападаў сьмяротнікаў.

Спэцназаўцы ўварваліся ў самалёт, які рыхтаваўся вылецець у Амстэрдам, каля сямі раніцы паводле мясцовага часу.

Арыштаваныя 23-х гадовы самаліец і 24-х гадовы грамадзянін Нямеччыны, таксама ўраджэнец Самалі.

Прадстаўнік паліцыі заявіў, што затрыманыя некалькі месяцаў былі пад назіраньнем.

Як перадаюць нямецкія СМІ, арыштаваныя пакінулі ў сваёй кватэры перадсьмяротныя цыдулкі, у якіх было напісана, што яны гатовыя памерці ў «сьвятарнай вайне» -- джыхадзе.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?