«Пакуль пратэсты ў Іране немагчыма параўнаць з тымі, што адбываліся ў 2009 годзе, — расказаў «Нашай Ніве» усходазнаўца Сяргей Богдан. — Прычына пратэстаў зразумелая: сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў краіне цяжкая, прычым даўно. Праблемы ў эканоміцы былі выкліканыя санкцыямі Захаду. Спадзяванні на эканамічны рост, звязаны са зняццём санкцый, з ядзернай здзелкай, не спраўдзіліся. У краіне вельмі высокае беспрацоўе», — тлумачыць Богдан.

«Патэнцыял для пратэсту велізарны, — мяркуе ён. — Калі б нехта здолеў перавесці крыўды людзей у палітычную праграму і арганізаваў рух, эфект мог бы быць вялікі. Але пакуль я б не перабольшваў перспектывы. Гучаць фрыкаўскія лозунгі — праслаўленне шаха Рэзы, антыарабскія лозунгі, пачынаюць паліць, ламаць. Пакуль гэты пратэст моцна забруджаны правакацыйнымі і дэструкцыйнымі дзеяннямі і накіраваны ў розныя бакі. Пытанне стабільнасці ўрада Ірана, як і ў Беларусі, — гэта пытанне неарганізаванасці яго апанентаў», — кажа Богдан.

«З вялікіх гарадоў пратэсты адбыліся ў Мешхедзе, Бандар-Абасе, Керманшаху. У Тэгеране пратэст быў малалікі», — адзначае Богдан.

«Тэлеграм сапраўды, вельмі папулярны мэсэнджар у Іране, — тлумачыць Богдан. — Менавіта ў мэсэнджарах і сацсетках і распаўсюджваюцца заклікі да акцый, называюцца месцы збору. Хто заклікае, пакуль няясна».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?