Станцыю мэтро «Кастрычніцкая» зноў зачыняюць. Такім чынам, абноўленая станцыя прапрацавала ўсяго паўдня.

Па праспэкце Незалежнасьці езьдзяць аўтобусы з аб’явамі, што станцыя мэтро «Кастрычніцкая» ня будзе працаваць 27 і 28 верасьня ў сувязі з правядзеньнем рэглямэнтных работ, перадае«Хартыя-97».

***

Сёньня, на пяць дзён раней за заплянаваны графік, гасьцінна расчыніла свае дзьверы станцыя мэтро «Кастрычніцкая».

На адрамантаванай станцыі мітусяцца здымачныя групы дзяржаўных тэлеканалаў, расхваляванае кіраўніцтва Менскага мэтрапалітэну дае інтэрвію.

«Паважаныя пасажыры! На станцыі мэтро «Кастрычніцкая» высадка…» — запіс у цягніках мэтро абрэзалі на гэтым месцы і пасажыры ў вагонах жартуюць, што пасадку яшчэ не дазволілі.

На станцыях інфармацыя больш дакладная — тут дэкляруюць ня толькі высадку, але й пасадку. На адрамантаванай станцыі мітусяцца здымачныя групы дзяржаўных тэлеканалаў, расхваляванае кіраўніцтва Менскага мэтрапалітэну дае інтэрвію. Пасажыры зь цікавасьцю круцяць галовы, узьнімаючыся і апускаючыся на бліскучых эскалятарах.

Адрамантаваную станцыю адчынілі на пяць дзён раней. Сёньня зьявілася паведамленьне пра магчымае датэрміновае адкрыцьцё «Кастрычніцкай» а 15‑1 гадзіне. Але й тут не абышлося без сюрпрызаў — урачыстасьці пачаліся на хвілінаў 15 раней.

Ды нядоўга музыка іграла. 27 і 28 верасьня станцыя ўсё ж ня будзе працаваць у сувязі з правядзеньнем "рэглямэнтных работ".

Даведка

Рэканструкцыя перасадачнага вузла на станцыі «Кастрычніцкая» пачалася 9 чэрвеня. Тры старыя стужкі эскалятара дэмантавалі, а на іх месца ўсталявалі чатыры новыя. Першапачаткова плянавалася, што рэканструкцыя перасадачнага вузла будзе скончаная да 1 верасьня. Аднак пасьля гэты тэрмін перанесьлі на 1 кастрычніка.

Фота і тэкст Сямёна Печанка

Фота і тэкст Сямёна Печанка

Фота Андрэя Каляды

Фота Андрэя Каляды

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?