Улада5656

Лукашэнка — старэйшаму пакаленню: Думаць пра спакой не атрымаецца

Пра гэта кіраўнік краіны заявіў у сваім традыцыйным навагоднім звароце.

У мінулым годзе намі прыняты рашучыя меры па ўдасканаленні эканомікі, што немінуча прывядзе да змянення нашага грамадства. Мы рызыкнулі зазірнуць за гарызонт, паставілі перад краінай мэты заўтрашняга дня. Дасягнуць іх - справа многіх гадоў! — сказаў кіраўнік краіны. 

«У сувязі з гэтым мой зварот да моладзі: дзейнічайце, стварайце! Для вас адкрыты ўсе дзверы! Вы абавязаны ўзяць гэту неймаверна цяжкую вышыню. За вамі будучае краіны!»

«А вам, старэйшаму пакаленню, думаць пра спакой не атрымаецца. Вы нам патрэбны асабліва цяпер. Патрэбны ваш вопыт, веды, мудрасць. Менавіта вы павінны дапамагчы маладым у працэсе складанага руху наперад, уберагчы іх ад неабгрунтаванага імкнення зрабіць усё за імгненне, небяспекі адарвацца ад рэальнага жыцця і змарнаваць час», — заўважыў А. Лукашэнка.

Кіраўнік краіны таксама чарговы раз згадаў пра Еўрапейскія гульні, што пройдуць у Мінску ў 2019 г.

«І будучы год — пярэдадзень вялікіх спартыўных падзей міжнароднага маштабу. Да нас прыедуць тысячы гасцей. І як сапраўдныя гаспадары беларускай зямлі мы аб'яднаемся і прывядзём наш агульны дом у належны парадак», — падкрэсліў ён

Каментары56

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Усе навіны →
Усе навіны

Кэралайн Лівіт: Магчыма, у будучыні плануецца паездка Трампа ў Расію10

«Не звязана з вайсковымі вучэннямі». Мінтранс Літвы пракаментаваў скасаванне рэйсаў з Беларусі6

Зяленскі паведаміў пра «добрыя навіны» і расказаў, што адбылося каля Дабраполля2

«Змеі паслядоўна ўціраюцца ў давер». Азаронак не пакінуў каменя на камні ад знакавых прарасійскіх актывістаў16

«Не выпускае Літва». Чаму перавозчыкі масава адмянілі аўтобусы паміж Мінскам і Вільняй?5

Закінуты санаторый на Браслаўскіх азёрах зноў трапіў на аўкцыён. Тры гады таму інвестар купіў яго за рэкордную суму

З 1 верасня ў беларускіх школах увядуць новыя прадметы8

Лінгвістычны ўніверсітэт цяпер будзе звацца іначай. Ранейшую назву Лукашэнка палічыў «мацернай»29

Тэйлар Свіфт абвясціла пра выхад новага альбома4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць