01.01.2018 / 11:45

Кім Чэн Ын заявіў пра ядзерную кнопку на сваім стале 24

Reuters.com

У навагоднім звароце да нацыі лідар КНДР Кім Чэн Ын заявіў, што ядзерная кнопка пастаянна знаходзіцца на яго стале, дзякуючы чаму ЗША не змогуць пачаць вайну з Паўночнай Карэяй, паведамляе Bloomberg са спасылкай на дзяржаўнае тэлебачанне КНДР.

«Ядзерная кнопка ляжыць на маім працоўным стале», - заявіў Кім Чэн Ын. Паводле яго слоў, «уся тэрыторыя ЗША апынецца ў зоне паражэння», калі Пхеньян вырашыць нанесці ядзерны ўдар.

«Мы завяршылі стварэнне нацыянальных ядзерных сіл нашай краіны», — сказаў ён.

У той жа час паўночнакарэйскі лідар, як перадае Yonhap, заявіў, што яго краіна гатовая адправіць сваю дэлегацыю на Алімпійскія гульні ў паўднёвакарэйскім Пхёнчхане. Па словах Кім Чэн Ына, гэта будзе добрай магчымасцю для яго краіны.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Сторож ип / Адказаць
01.01.2018 / 11:51
Откормили кабанчика пора ням ням?
1
путинец / Адказаць
01.01.2018 / 12:01
великий ученик Путина
0
так проста / Адказаць
01.01.2018 / 12:08
У мяне тры такія кнопкі... А калі па сутнасці - даў наводку для першага тамагаўка
Паказаць усе каментары/ 24 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру