02.01.2018 / 09:45

Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Шэньчжэні

Арына Сабаленка, аддаўшы ўсяго адзін гейм, разграміла Данку Кавініч ў 1/8 фіналу турніру ў Кітаі, паведамляе «Прэсбол».

Арына Сабаленка. Фота з архіву БелТА.

Беларуска Арына Сабаленка (73-і нумар рэйтынгу ВТА), аддаўшы ўсяго адзін гейм, разграміла чарнагорку Данку Кавініч (123 ВТА) у 1/8 фіналу турніру ў кітайскім Шэньчжэні (прызавы фонд - 626 750 даляраў). Наша суайчынніца перамагла з лікам 6:1, 6:0.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру