Духоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменеі абвінаваціў «ворагаў Ісламскай рэспублікі» ў арганізацыі масавых пратэстных акцый, якія працягваюцца ў розных гарадах краіны ўжо пяць дзён.

«У апошнія дні ворагі Ірана выкарыстоўвалі розныя інструменты, у тым ліку грошы, зброю, палітыку і разведку, для стварэння праблем у Ісламскай рэспубліцы», - заявіў Хаменеі ў сваім першым звароце з нагоды хвалі пратэстаў.

Пры гэтым аятала не ўдакладніў, каго менавіта ён мае на ўвазе пад словам «ворагі»

Тым часам сакратар Найвышэйшай рады нацыянальнай бяспекі Ірана Алі Шамхані заявіў, што за арганізацыяй пратэстаў стаяць улады ЗША, Брытаніі і Саудаўскай Аравіі.

Масавыя пратэстныя акцыі ў Іране працягнуліся на працягу ўсяго дня 1 студзеня. Паводле апошніх звестак, у выніку сутыкненняў дэманстрантаў з паліцыяй загінуў як мінімум 21 чалавек.

Акцыі пратэсту пачаліся ў чацвер у горадзе Мешхедзе. Першапачатковай мэтай быў пратэст супраць карупцыі і росту цэнаў, аднак паступова яны набылі больш шырокі антыўрадавы характар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?