На парлямэнцкіх выбарах будзе шаснаццаць безальтэрнатыўных акругаў. Прычым, сем зь іх на Гарадзеншчыне.

Чарговае зьняцьцё кандыдату зафіксаванае ў Івейскай акрузе. У ЦВК паступіла вусная заява дзейснага дэпутата палаты Ўладзімера Баршчова аб выхадзе з выбарчай гонкі. Такім чынам, адзіным кандыдатам па гэтай акрузе засталася намесьніца старшыні Ашмянскага гарвыканкаму Валянціна Лузына.

Таксама безальтэрнатыўнымі зьяўляюцца: Івацэвіцкая, Пінская вясковая, Віцебская Горкаўская, Наваполацкая, Рагачоўская, Ваўкавыская, Лідзкая, Мастоўская, Наваградзкая, Смаргонская, Шчучынская, Барысаўская вясковая, Маладэчанская вясковая і Нясьвіская акругі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?