Заўтра, 27 верасьня, у аэрапорце «Менск‑1» пройдзе фінальны пяцігадзінны канцэрт грамад, зка‑культурнай акцыі «Мы — беларусы!».
Сярод выступоўцаў: Ірына Дарафеева, Анжаліка Агурбаш, Якаў Навуменка, Ядвіга Паплаўская і Аляксандар Ціхановіч, Ларыса Грыбалёва, Паліна Смолава, Жанет, Ксенія Сітнік, гурты «Палац» , «Да Вінчы», паведамляе БЕЛТА.
Традыцыйна прагучыць гімн Беларусі, які выканае мяшаны хор прафэсійных і аматарскіх калектываў у колькасьці ня менш чым 300 чалавек.
Гала‑канцэрт адначасова стане завяршэньнем другога этапу грамадзка‑культурнай акцыі «Мы — беларусы!», што пачаўся (этап) у Барысаве, у часе Дня беларускай пісьменства.
А актывісты БРСМ падчас канцэрту правядуць сэрыю флэш-мобаў.