Увечары трэцяга студзеня светлагорскую міліцыю ўзнялі па трывозе — з дзіцячага садка ў Светлагорску зніклі трое хлопцаў ва ўзросце 3—4 год, паведамляе ranak.by. Бацькі, якія прыйшлі забіраць іх увечары, не змаглі знайсці іх у групе.

Ілюстрацыйнае фота.

Ілюстрацыйнае фота.

Першы званок ад бацькоў паступіў у міліцыю ў 17.30, — распавёў старэйшы аператыўны дзяжурны службы міліцыі грамадскай бяспекі Светлагорскага РАУС Дзмітрый Ісаенка. — Адразу ж паступіў званок ад другога з бацькоў, які распавёў, што ў дашкольнай установе яго жонка таксама не змагла знайсці дзіцяці.

Да пошукаў адразу падключылі ўсіх супрацоўнікаў РУУС — і ўжо а 18.11 дзяцей знайшлі. Яны ехалі дызель-цягніком, што накіроўваўся ў Жлобін і знаходзіўся на станцыі Мормаль. Гэта каля 25 хвілін руху ад Светлагорска. У вагоне дзеці былі без суправаджэння дарослых. Да Жлобіна іх суправадзілі міліцыянты. Адлегласць ад Светлагорска да Жлобіна — 54 кіламетры.

Дзяцей даставілі ў Жлобінскі лінейны аддзел міліцыі і выслалі бацькам фотаздымкі. Асобы дзетак пацвердзіліся, усе былі здаровыя. Ужо вечарам усіх даставілі дамоў. А ў садку распачатая праверка, якім чынам і калі дзеці самастойна сышлі з садка і як апынуліся ў дызель-цягніку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0