Любыя заклікі, накіраваныя на зрыў такой важнай выбарчай кампаніі, як фарміраванне Нацыянальнага сходу, безадказныя і амаральныя . Аб гэтым заявіла сёння журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнту БЕЛТА, старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Лідзія Ярмошына ў час прэзентацыі Інфармацыйнага цэнтра ЦВК у Палацы Рэспублікі.

Яны амаральныя з агульнаграмадзянскага пункту гледжання і накіраваны на дэстабілізацыю абстаноўкі ў грамадстве, дадала Лідзія Ярмошына. «Нікому не будзе карысці ад таго, што выбары будуць сарваны. Гэта шкодна для любога грамадства і любой дзяржавы», — лічыць кіраўнік Цэнтрвыбаркама.

Лідзія Ярмошына падкрэсліла, што па дзеючаму ў Беларусі заканадаўству заклікі да байкоту выбараў не забаронены. Нельга займацца агітацыяй «за» або «супраць» толькі ў асноўны дзень галасавання, 28 верасня. Такім чынам, да 28 верасня ўсе гэтыя дзеянні знаходзяцца ў плоскасці закону.

«Ажыццяўляць заклікі да зрыву выбараў — справа сумлення тых, хто гэтым займаецца. Але тыя палітычныя сілы, якія вызначаюць гэта як сваю палітыку, асуджаны на выміранне», — пераканана старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?