Праз падтапленне ўчастак дарогі ў Петрыкаўскім раёне часова закрылі для легкавога транспарту, паведамілі БелТА ў Гомельскім абласным упраўленні МНС.

Паводле інфармацыі Мазырскага міжраённага цэнтра па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя, да раніцы 3 студзеня ўзровень вады ў рацэ Пціч у раёне вёскі 1-я Слабодка Петрыкаўскага раёна дасягнуў 361 см. Пры правядзенні маніторынгу паводкавай сітуацыі на тэрыторыі раёна было ўстаноўлена, што глыбіня і даўжыня падтаплення ўчастка аўтамабільнай дарогі Лучыцы — Хвойня павялічылася (даўжыня 155 м, глыбіня 25—40 см). Праезд па ёй магчымы аўтамабілямі павышанай праходнасці і грузавым транспартам. Для легкавога аўтатранспарту ўчастак з 3 студзеня закрыты.

У вёсцы Хвойня, да якой вядзе дарога, пражываюць 11 чалавек пенсійннага ўзросту, непрацуючыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0