Легендарная беларуская плыўчыха Аляксандра Герасіменя расказала ў інтэрв’ю агенцтву «Мінск-Навіны», што не адчувала боязі басейна нават на першых занятках у спартыўнай школе.
А вось да рачной вады ў алімпійскай прызёркі іншае стаўленне:
«У дзяцінстве я два разы танула ў рэчцы. Пасля гэтага баялася каламутнай вады. У рэчцы, па-мойму, потым больш не купалася. Нават калі выбіраюся на пікнік да возера ці рацэ ў кампаніі, то сяджу на беразе або хаджу па мелкаводдзі. На моры, калі бачу дно, плаваю і адчуваю сябе камфортна».
0
0
0
0
0
0