04.01.2018 / 13:49

Дэбюракратызацыя: настаўнікаў абавязалі весці толькі чатыры дакументы 35

1 верасня ў 23-й гімназіі. Фота Сяргея Гудзіліна.

Міністэрства адукацыі вызначыла пералік абавязковых дакументаў, з якім павінны працаваць работнікі сістэмы адукацыі.

Новыя правілы зацверджаныя пастановай міністэрства № 164 ад 27 снежня 2017 года (у фармаце docx).

На настаўніка ўскладаецца вядзенне чатырох дакументаў: гэта класны журнал, каляндарна-тэматычнае планаванне, паўрочнае планаванне і дзённікі навучэнцаў.

Для выхавальніка прадугледжаныя тыя ж дакументы за выняткам дзённікаў.

А вось на класных кіраўніках пяць дакументаў, сярод якіх класны журнал, дзённікі, сацыяльна-педагагічная характарыстыка класа, планаванне работы з класам (на паўгоддзе) і асабістыя карткі вучняў.

Раней настаўнікі неаднаразова выказвалі незадаволенасць вялікім аб'ёмам папяровай працы.

0
Макарыч / Адказаць
04.01.2018 / 13:58
А колькі гэтых дакументаў было раней? Без параўнання немагчыма зразумець абсяг навіны. Хай бы пракаментаваў нейкі настаўнік, той жа Малышчыц, напрыклад, ці сапраўды гэта палёгка. Можа, гэтыя "планаванні" насамрэч такія талмуды, што ніякай палёгкі тут і не пахне? 

0
Guinness / Адказаць
04.01.2018 / 14:02
асабістыя карткі вучняў - гэта для КДБ і МУС - то бок аснову для дасье ствараюць?
0
Ефим / Адказаць
04.01.2018 / 14:11
Интересно, а как для преподавателей ВУЗов, у них тоже хватает лишней писанины.
Паказаць усе каментары/ 35 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру