Генеральная пракуратура накіравала ў сталічны суд крымінальную справу ў дачыненні да грамадзяніна Кітая. Па версіі следства, мужчына называўся службовай асобай і выманьваў грошы за нібыта дапамогу ў падпісанні дамоваў. Падрабязнасці паведамляе Tut.by са спасылкаю на прэс-службу ведамства.

Фігурант — грамадзянін Кітая, у якога ёсць від на жыхарства ў Беларусі. Яго вінавацяць адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: махлярства ў буйным памеры і падбухторванне да дачы хабару.

Мяркуюць, што са снежня 2015 года па красавік 2017-га мужчына прадстаўляўся як службовая асоба, правамоцная вырашаць пытанні заключэння гаспадарчых дамоваў. І такім ашуканскім шляхам завалодаў чужымі 5,8 тысячамі даляраў.

Яшчэ 15,5 тысячы даляраў іншаземец атрымаць не паспеў — яго затрымала міліцыя пасля атрымання часткі сумы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?