На фота — акцыя ў Маладзечне 10 сакавіка, пасля якой А. Лябедзька, Ю. Губарэвіч, В. Рымашэўскі і В. Кавалькова былі жорстка затрыманыя і атрымалі па 15 сутак, фота Настассі Роўды
Амаль усе «маршы недармаедаў», якія прайшлі ў Беларусі ўвесну 2017 года, арганізоўвала Аб'яднаная грамадзянская партыя. Пра гэта ў жывым эфіры АГП-ТБ распавёў лідар партыі Анатоль Лябедзька, паведамляе Tut.by
- Ёсць такое меркаванне, што гэта ўсё само па сабе з'явілася (маршы пратэсту). Гэта не зусім так. Было 17 «маршаў нетдармаедаў», да арганізацыі 14-ці мы, як партыя, маем непасрэднае дачыненне, - сказаў Лябедзька.
Па словах лідара АГП, у вялікіх гарадах арганізацыяй займаліся актывісты партыі, а жыхары раённых, напрыклад, Маладзечна і Пінска, праз сацсеткі прасілі Лябедзьку арганізаваць маршы пратэсту ў іх гарадах.
- І там выйшла тысяча чалавек і гэта было крута. Але важна было, каб людзі былі гатовыя гэта зрабіць. У гэты раз нам вельмі дапамаглі улады: адна справа, калі кажуць, што прыйдуць і забяруць нейкую абстрактную тысячу даляраў, а іншае - канкрэтныя грошы. Гэты дэкрэт быў каталізатарам, - распавёў Лябедзька.