Расійскі вайсковы карэспандэнт Раман Сапанькоў апублікаваў фотаздымкі бамбавіка Су-24М з расійскай авіябазы Хмеймім у Сірыі, які атрымаў пашкоджанні ў выніку мінамётнага абстрэлу базы. Сапанькоў таксама ўдакладніў колькасць параненых расійскіх вайскоўцаў: іх 9.

Сапанькоў двойчы працаваў на вайне ў Сірыі і атрымаў гэтыя фоты ад сваіх кантактаў там.

Першая інфармацыя пра катастрафічны для расійскага кантынгента абстрэл з'явілася ў СМІ ўчора. Учора ж Міністэрства абароны Расіі адмаўляла факт абстрэлу і вялікай страты самалётаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?