Кампанія Apple пацвердзіла, што крытычная ўразлівасць працэсараў Intel, пра якую стала вядома нядаўна, закранула таксама ўсе мадэлі iMac і iPhone. Пра гэта гаворыцца ў заяве на сайце карпарацыі.

«Знойдзены дзве пагрозы пад назвамі Meltdown і Spectre. Гэтыя праблемы закранаюць амаль усе прылады і аперацыйныя сістэмы, усе камп'ютары Mac і прылады iOS падвергнутыя небяспецы», — сцвярджаюць у Apple. Пры гэтым удакладняецца, што ў гэты момант невядома пра шкоднасныя коды, здольныя паўплываць на канчатковых карыстальнікаў.

У кампаніі дадалі, што каб хакеры змаглі скарыстацца ўразлівасцю, неабходна ўсталяваць заражаны дадатак на прыладу, а каб засцерагчы сябе ад гэтага, варта давяраць толькі надзейным крыніцам, такім як App Store.

Meltdown дазваляе з дадаткам чытаць любую памяць камп'ютара, у тым ліку памяць ядра. Spectre з дапамогай праблемы ў ізаляцыі праграм дазваляе хакеру чытаць інфармацыю з іншых дадаткаў. Гэтыя ўразлівасці здольныя атакаваць працэсары Intel, ARM64, і, імаверна, AMD.

Чытайце таксама: Выяўленая сур'ёзная праблема ва ўсіх працэсарах Intel, выпушчаных за апошнія 10 год

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?