6 студзеня ўмовы надвор'я будуць вызначаць атмасферныя франты і цёплая паветраная маса з Заходняй Еўропы. Ноччу на большай частцы тэрыторыі ападкі, у асноўным дождж. Днём невялікія дажджы. Тэмпература паветра ноччу і раніцай -1.. + 4°С, у другой палове дня павысіцца да +2.. + 7°С.

7 студзеня ўслед за зрушэннем атмасфернага фронту, пачынаючы з паўночных раёнаў Беларусі, пачне паступаць больш халодная паветраная маса са Скандынавіі. У асобных раёнах пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег, па поўдні з дажджом. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -2.. + 4°С, максімальная днём ад -2°С па поўначы да + 6°С па поўдні.

8 студзеня пераважна без ападкаў, толькі па паўночным усходзе краіны магчымы невялікі кароткачасовы снег. У асобных раёнах па паўночным усходзе чакаецца моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -2..- 8°С, максімальная днём -3.. + 2°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?