Напярэдадні святочнага канцэрта, які адбудзецца 7 студзеня ў мінскім Палацы культуры імя Шарко, Зміцер Вайцюшкевіч прадставіў новую песню «Калядка» на словы Уладзіміра Някляева. Гэта першы за шмат год танцавальны запіс артыста.

Кампазіцыю суправаджае відэа Сяргея Сацука, знятае перад Новым годам у Мінску і ваколіцах.

— Гэта такі трохі шалёны эксперымент — спроба зрабіць песню, якая можа гучаць на сучасных масавых святах у горадзе. Зараз вельмі мала танцавальных кампазіцый на беларускай. І калі для моладзевай публікі якасныя рэчы робіць Shuma, для дарослай і неэстэцкай аўдыторыі зусім нічога няма, — распавёў Зміцер.

Канцэрт 7 студзеня пройдзе ў традыцыйным для Вайцюшкевіча і WZ-Orkiestra лірычным і жывым гучанні. Будуць найлепшыя песні з розных альбомаў, а таксама святочныя і дзіцячыя. Зміцер запрашае ўсіх прыходзіць на канцэрт сямейна — некаторыя песні музыкі выканаюць разам з дзецьмі.

Дзе і калі: 7 студзеня, ПК імя Шарко (Мінск, вул. Уральская, 3), 19:00

Квіткі: ад 23 рублёў

Продаж: на сайце і ў касах Kvitki.by, у салонах «Евросеть» і «Связной»

Інфалінія: (033) 661 14 32

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0