Але Яська і Янінка яшчэ могуць выправіць сітуацыю. Іх чакаюць прыгоды і выпрабаванні, падчас якіх яны мусяць сабраць чароўныя літары і скласці з іх чароўнае слова: «надышоў». Асабліва цяжка знайсці апошнюю — «Ў нескладовае».

Варта дадаць, што квіткі на паказы да новага года і два паказы пасля — былі раскупленыя цалкам. Казка «Як літара Ў уратавала Каляды» — гэта новы дзіцячы музычна-тэатральны праект музыкі і прадусара Рамана Арлова, вядомага па гуртах «J:МОРС», «У нескладовае», мюзікле «Чарадзей».

Дапамагчы групе энтузіястаў у стварэнні дзіцячай казкі для паказаў на пастаяннай аснове можна тут

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?