06.01.2018 / 08:49

У ЗША выходзіць скандальная кніга пра Трампа 13

Дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан заявіў, што ніколі не сумняваўся ў стане псіхічнага здароўя Дональда Трампа. Так ён адрэагаваў на выхад скандальнай кнігі пра прэзідэнта ЗША, у якой сцвярджаецца, што Трампа лічаць дзіцём яго ўласныя падначаленыя.

Ён дадаў, што Трамп не падобны да мінулых прэзідэнтаў: «Я думаю, гэта ўсім відавочна. Гэта таксама тлумачыць, чаму амерыканцы абралі яго».

Журналіст Майкл Уолф заяўляе, што кніга «Агонь і ярасць: у калідорах Белага дома Трампа» была напісана па выніках больш чым 200 інтэрв'ю з найбліжэйшым асяроддзем прэзідэнта і іншымі высокапастаўленымі супрацоўнікамі Белага дома.

Сярод іншага, Уолф сцвярджае, што атачэнне Трампа называе яго дзіцём, бо яму, як і ўсім дзецям, патрэбныя неадкладнае заахвочванне.

«Усё круціцца вакол яго. Гэты чалавек не чытае, не слухае нікога. Ён як пінбол — выстрэльвае, куды патрапіла», — апісвае Уолф свае адчуванні ад знаходжання ў Белым доме.

Сам Трамп заявіў, што кніга поўная хлусні і закліканая нашкодзіць яму.

Пра што кніга?

У кнізе Уолфа змяшчаецца маса сцверджанняў, вельмі непрыемных для Белага дома. Вось толькі некаторыя з іх:

  • Перадвыбарчы штаб Трамп быў шакаваны і напалоханы яго перамогай на прэзідэнцкіх выбарах
  • Яго жонка Мелані ў ноч пасля выбараў плакала, «і зусім не ад радасці»
  • Трамп быў вельмі абураны, даведаўшыся, што цэлы шэраг знакамітасцяў і высокапастаўленых палітыкаў праігнаравалі яго інаўгурацыю
  • Заехаўшы ў Белы дом, прэзідэнт знайшоў сваю новую рэзідэнцыю «неспакойнай і нават трохі палохаючай»
  • Дачка Трампа Іванка пры падтрымцы свайго мужа Джарэда Кушнера планавала стаць «першай жанчынай-прэзідэнтам»
  • Іванка таксама часта жартавала з прычоскі свайго бацькі і «тлумачыла сябрам, як атрымліваецца такі начос»

Некаторыя вытрымкі з тэксту ўжо ставяць пад сумнеў і крытыку. Аднак, па словах аглядальніка Бі-бі-сі па Паўночнай Амерыцы Дона Сопела, калі хаця б палова сцверджанняў праўдзівая, яна малюе вельмі непрывабны партрэт паранаідальнага прэзідэнта і Белага дома, пагружанага ў хаос.

7
★☆★ P R E S I D E N T T R U M P ★☆★ / Адказаць
06.01.2018 / 10:18
Як бы левакі не лаялі прэзідэнта, горш за Абаму цяжка каго ўявіць.
Make America great again!
3
Добры Дзень / Адказаць
06.01.2018 / 10:30
Як тое бібісі функцыянуе - калі хто ня ведае - Оруэлу паслужыла асновай для 1984, а не дахадзяжны Савецкі Саюз. "Міністэрства праўды" тое бібісі.
 
4
Цікаўны / Адказаць
06.01.2018 / 10:42
Можа Трамп крыху інфантыльны і прамалінейны, але ён хаця б называе рэчы сваімі імёнамі і пачынае хоць крыху абараняць белых ад расавай і сацыяльнай дыскрымінацыі, пра якую да яго ўсе баяліся сказаць.
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру