06.01.2018 / 09:09

Брытанскія навукоўцы: Пісьменнік Чэхаў памёр не ад сухотаў 10

Навукоўцы з брытанскага Куодрэмскага інстытута біялагічных навук паведамілі, што перад смерцю рускі пісьменнік і драматург Антон Чэхаў хварэў на сухоты, аднак памёр хутчэй за ўсё ад кровазліцця ў мозг. Пра гэта распавёў адзін з навукоўцаў, якія праводзілі даследаванне, Глеб Зілберштэйн, паведамляе The Times.

Як адзначае выданне, група навукоўцаў правяла даследаванне кашулі Чэхава з плямамі крыві, якую ён насіў у дзень смерці 15 ліпеня 1904 года, а таксама яго пяці лістоў і паштовак. У выніку былі знойдзеныя восем пратэінаў, якія пацвердзілі прысутнасць мікроба, які выклікае сухоты. Чэхаў, які меў адукацыю доктара, ведаў, што ён хворы, і пісаў пра гэта ў сваіх творах. Акрамя таго, навукоўцы знайшлі сляды пратэінаў, якія сведчаць аб утварэнні тромбаў.

«Мы знайшлі ў пробе з кашулі Чэхава моцны маркер ішэмічнага інсульту», — распавёў Зілберштэйн. Паводле яго слоў, гэта быў пратэін ITIH4, які генеруе цела чалавека ў адказ на траўмы. «Мы плануем правесці больш паглыблены аналіз сырога матэрыялу, каб рэканструяваць усе магчымыя хваробы праз гэты выдзелены пратэін», - сказаў навуковец.

5
Ян-Севярын Бакей / Адказаць
06.01.2018 / 09:34
І няхай мяне заплююць дызлайкамі, але скажу сваё меркаваньне. Ёсьць сьмерці, абставіны якіх патрабавалі ( і пасёньня патрабуюць) пільнага вывучэньня. Ну, скажам, клясыка- "царэвіч Дзімітрый у слаўным горадзе Углічы.", Напалеон на востраве Елены, нашы Алена Іванаўна, вялікая княгіня, жонка Аляксандра Ягелёнчыка, ці каралева Бася Радзівіл,  З больш блізкага- Ясенін, Дзяржынскі, Фрунзэ, Горкі.. Яшчэ бліжэй да нас- Генадзь Карпенка, Алег Бябенін...
А Чэхаў, пры ўсёй да яго павазе... Гэта прынцыпова, ад сухотаў ці ад кровазьліцьця? Што зьмяняецца ў ацэнцы самога факту сьмерці?
3
Так думаю / Адказаць
06.01.2018 / 11:20
Ян-Севярын Бакей
гэта чыста навуковы дэтэктыў. Без усялякай палітыкі і сацыяльнай значнасьці.
Але Чэхаў -- добра вядомы ва ўсім сьвеце расейскі пісьменьнік. Таму яшчэ адно гучнае імя ў сьпісе работ інстытута -- гэна ў патэнцыяле дадатковыя гранты на дасьледваньні, лябараторыі, фундамэнтальную навуку...
18
Яўген Малікаў / Адказаць
06.01.2018 / 12:53
Ян-Севярын Бакей - мяне заўжды здзіўлялі людзі, якія абавязкова ўлезуць са сваімі высокаінтэектуальнымі праўкамі-парадамі да працы сур'ёзных навукоўцаў - "выпадак Васі Пупкіна - не цікавы, навошта яго даследваць, толькі грошы марнуеце. А лепш бы вы даследвалі выпадак Пеці Васечкіна - вось там важнейшы выпадак...". Хто важнейшы? Фрунзэ за Чэхава? Алена Іванаўна, Генадзь Карпенка, Алег Бябенін? Для каго важнейшы? Для брытанцаў?  Ян-Севярын Бакей - Вы хто такі каб вырашаць, што даследваць навукоўцам? Вы месца сваё знайце, перш чым указваць навукоўцам! І навучыцеся спачатку ўжываць свае "аргументы" перш-наперш да сваіх прапаноў - "Гэта прынцыпова, ад сухотаў ці ад кровазьліцьця? Што зьмяняецца ў ацэнцы самога факту сьмерці?"
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру