Семнаццаць чалавек загінулі ў выніку выбуху аўтамабіля ў сталіцы Сірыі Дамаску. Як паведамляе мясцовае тэлебачаньне, яшчэ 14 чалавек — усе цывільныя жыхары — атрымалі раненьні.

Старшыня міністэрства інфармацыі Сірыі заявіў, што колькасьць ахвяр, верагодна, будзе расьці. Па словах відавочцаў, месца выбуху ачэпленае сіламі бясьпекі.

Сірыйскае тэлебачаньне перадае, што начыненая 200 кіляграмамі выбухоўкі машына ўзарвалася побач з аб’ектам сілаў бясьпекі і мячэці, недалёка ад дарогі, што вядзе ў аэрапорт. Улады расьсьледуюць абставіны здарэньня.

Выбухі — даволі рэдкая зьява для Сірыі, якая знаходзіцца пад жорсткім кантролем кіруючай партыі і прэзыдэнта Башара Асада. Падобнае адбылося ўпершыню з той пары, як у выніку выбуху аўтамабіля быў забіты высокапастаўлены дзеяч «Хезбалы». Гэта здарылася ў лютым сёлета.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?