06.01.2018 / 10:55

Ярмошына: Не думаю, што апазіцыя вылучае ў камісіі дэградаваных асобаў 39

Прадстаўнікі апазіцыйных партый традыцыйна не трапілі ў выбарчыя камісіі на мясцовых выбарах. Чаму?

Лідзія Ярмошына.

«Што тычыцца неўключэння ў склады камісій прадстаўнікоў апазіцыі, то, на маю думку, тут няма нейкай адной прычыны. Усё залежыць ад персаналій, якіх вылучалі апазіцыйныя партыі, — заявіла старшыня ЦВК Лідзя Ярмошына ў інтэрв'ю «Беларускай думцы». — І справа не толькі ў тым, ніжэй або вышэй іх кваліфікацыя ў параўнанні з іншымі. Я не думаю, што апазіцыя вылучае асоб дэградаваных. У асноўным гэта — цалкам прыстойныя людзі, многія з якіх маюць вышэйшую адукацыю. Але пры фарміраванні выбарчых камісій ацэньваецца ў першую чаргу здольнасць прэтэндэнта працаваць у калектыве. Бо выбарчая камісія — калектыў, дзе выпячванне свайго палітычнага меркавання шкодзіць агульнай справе. Думаю, менавіта гэта акалічнасць ўлічвалася пры ўключэнні прадстаўнікоў апазіцыйных структур у выбарчыя камісіі».

2
Чытач / Адказаць
06.01.2018 / 10:58
Сама ты дэградаваная
1
Жора / Адказаць
06.01.2018 / 11:02
...і таму мы не можам уключаць іх у склад камісій
1
Э / Адказаць
06.01.2018 / 11:13
Лепей варыла бы баршчы,інтэлектуалка.
Паказаць усе каментары/ 39 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру