06.01.2018 / 12:40

Міністр інфармацыі Карлюкевіч: «Цяжка нават сказаць, колькі праводжу ў інтэрнэце — чытаю навіны і сацсеткі» 16

У часе тэлефоннай лініі міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч расказаў «Нашай Ніве», што чытае ў інтэрнэце. 

«Я цікаўлюся і прыватным, і дзяржаўным друкам. Вельмі шмат чытаю папяровай перыёдыкі і вельмі часта інтэрнэтам карыстаюся, цяжка сказаць нават, колькі гадзін… Адсочваю навіны і сацыяльныя сеткі. Але я не хацеў бы выкладаць, якія СМІ мне найбольш падабаюцца, бо гэта будзе ўспрынята як нейкія мае рэкамендацыі», — сказаў Карлюкевіч. 

Таксама ён выказаўся пра ідэю стварэння ў Беларусі грамадскага тэлебачання на ўзор Бі-Бі-Сі. 

«Вылучайце гэтую ідэю, будзем абмяркоўваць. У кожнай ідэі ёсць свая логіка — я сачу за тым, што адбываецца ў галіне грамадскага тэлебачання ў іншых краінах. Калі ў міністэрства будуць нейкія юрыдычныя звароты з гэтай нагоды, то я выкажуся».

АЯ

1
А што? / Адказаць
06.01.2018 / 13:20
Сто пудов НАШУ НИВУ читает!!! А что ещё читать? Госсайты - это вообще отстой! Лояльные к власти онлайнер.бу и зиссер.бу (тутбай) уже давно неинтересны! Хартия пишет с явным перебором!
7
Vija / Адказаць
06.01.2018 / 13:25
Работать надо, а не соцсети читать
5
Пан сахи и касы / Адказаць
06.01.2018 / 13:29
Можа зь дзяучынай меець пазнаемицца?))
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру