06.01.2018 / 12:36

Выбарчая камісія пад кіраўніцтвам мультымільянера Паўла Тапузідзіса захавала свой склад на 77% 9

Раённыя адміністрацыі Мінска зацвердзілі выбарчыя камісіі на мясцовыя выбары. Наколькі іх склады змяніліся ў параўнанні з папярэдняй кампаніяй?

Павел Тапузідзіс (справа). Фота Аляксандра Васюковіча.

Возьмем для аналізу камісію пад кіраўніцтвам мультымільянера Паўла Тапузідзіса. Яна традыцыйна засядае ў мінскай школе №199.

Паводле рашэння №1 Адміністрацыі Фрунзенскага раёна Мінска «Аб утварэнні ўчастковых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў Мінскага гарадскога савета дэпутатаў 28 склікання» за 3 студзеня 2018 года, у склад камісіі ўваходзяць 13 чалавек.

Чытайце таксама: Мультымільянер Павел Тапузідзіс чарговы раз узначаліць выбарчую камісію ў Сухараве (2016 год)

10 з іх ужо працавалі ў пазамінулым годзе.

Са спісу вылецелі члены камісіі Чарняк ад арганізацыі афіцэраў, Кісялёва ад Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці і Скубакоў ад арганізацыі ветэранаў.

На іх месца прыйшлі Русаў ад арганізацыі афіцэраў, Казакевіч ад Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці і Піскун ад БРСМ.

Сам Павел Тапузідзіс па-ранейшаму вылучаецца ад працоўнага калектыву і бухгалтэрыі «Тытунь-Інвест».

Такім чынам, камісія захавала свой склад на 77%.

Чытайце таксама: Павел Тапузідзіс: «Выдам загад і прымушу цябе любіць беларускую мову»

БЮ

0
Топузиддзииис / Адказаць
06.01.2018 / 13:21
Я хочу бабла... баблогодарить вас)))))
1
Верны / Адказаць
06.01.2018 / 13:27
Да здастуець Тапузідзіс! Народ выдзьвінуў яго. На глаўны пост. Няхай вечна жыве наша Выбарчая камісія! Тым пераможам! Налівайце. 
0
смотрящий / Адказаць
06.01.2018 / 13:30
Опять из-за этого пуза подсчёт голосов не увидишь-только бойкот-когда все увидят и роготать над ними будут
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру