Данатас Баніёніс у фільме «Мёртвы сезон».

Данатас Баніёніс у фільме «Мёртвы сезон».

Такія дадзеныя апублікаваў Цэнтр па даследаванні генацыду і супраціву жыхароў Літвы.

На сайце kgbveikla.lt паведамляецца, што Данатас Баніёніс працаваў пад імем «Бронюс» [Бронік]. Ён быў завербаваны ў 1970 годзе. КГБ разлічваў з яго дапамогай сабраць звесткі пра літоўцаў ЗША. Вярбоўка была, імаверна, умовай дазволу на яго паездку ў Злучаныя Штаты па запрашэнні дыяспарнай арганізацыі Santaros Šviesа ў 1970 годзе.

«Да паездкі агента праінструктавалі пра дзейнасць літоўцаў Злучаных Штатаў Амерыкі, яму таксама прадаставілі каштоўную інфармацыю і расказалі пра ўскладзеныя на яго задачы, якія ён выканаў. Агент увайшоў у кантакт з некаторымі літоўскімі эмігрантамі, якія цікавілі КГБ. Ён падаў іх характарыстыку. Гэта магло б палегчыць аператыўную працу [сачэнне] падчас наведвання гэтымі людзьмі Літвы», — гаворыцца на сайце.

У 1974 годзе Баніёніс перастаў быць агентам — мусіць, таму, што ў тым годзе ён быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета ЛССР», — адзначаюць архівісты.

Баніёніс быў адным з самых вядомых літоўскіх акцёраў. Ён актыўна здымаўся ў Расіі нават пасля развалу СССР.

Як высветлілася, супрацоўнічаў з КГБ і выбітны літоўскі дырыжор Саўлюс Сандэцкіс. Яго завербавалі ў 1962 годзе. Ён працаваў пад імем «Салютас» і ў агентурнай сетцы фігураваў да 1982 года. КГБ хацеў з дапамогай Сандэцкіса-сына вярнуць з эміграцыі Сандэцкіса-бацьку. У 1967 годзе КГБ атрымаў інфармацыю пра тое, што Яцкус Сандэцкіс хацеў звязацца са сваім сынам, і вырашыў скарыстацца гэтым. Мэтай савецкай спецслужбы было, каб сын паўплываў на бацьку, каб той адмовіўся ад антысавецкай дзейнасці і прыехаў у Літву. У 1968 году сустрэчу бацькі і сына арганізавалі ў Канадзе, куды Саўлюс Сандэцкіс адправіўся з канцэртамі.

Данатас Баніёніс памёр ў 2014 годзе ў 90 гадоў. Сандэцкіс памёр у 2016 годзе ў 88 гадоў.

Літва, як і іншыя краіны Балтыі, разглядае перыяд 1940—1990 гадоў як перыяд савецкай акупацыі, а КГБ — як структуру акупацыйнай адміністрацыі.

***

Пазней, у маі 2018 года, з'явілася наступная інфармацыя.

Камісія па люстрацыі ў Літве: Сандэцкіс і Баніёніс не былі супрацоўнікамі КДБ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?