06.01.2018 / 17:54

Алесь Лагвінец скарыстаў «збор подпісаў на выбары», каб стварыць фотазону #БНР100 14

«Мясцовыя выбары» пройдуць сёлета па звычайным сцэнары: гэта значыць, без незалежных прадстаўнікоў у выбарчых камісіях і без магчымасці ў людзей кантраляваць падлік галасоў. Таму кампанія не выклікае ніякай цікавасці ў грамадства, і большасць акруг будзе безальтэрнатыўнай.

Аднак жыхар Мінска Алесь Лагвінец вырашыў выкарыстаць выбары для асветы. Ягоны перадвыбарчы пікет на вуліцы Лабанка, 94 — гэта, фактычна, фотазона. Кожны ахвотны можа сфатаграфавацца на фоне Пагоні і нацыянальных сцягоў.

На пікеце для гэтага ёсць нават сэлфі-кіёк.

«Гэта фотазона #БНР100», — кажа сам кандыдат.

Нагадаем, што 25 Сакавіка будзе адзначацца 100-годдзе абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

СГ

1
Крум / Адказаць
06.01.2018 / 17:59
Крэатыўная ідэя!
Калі ўжо нехта зьбірае подпісы на гэтыя дурыбары, няхай возьме на ўзбраеньне.
1
Кажыма праўду пра ідэалы бел. дзяржаўнасці, абвешчаныя / Адказаць
06.01.2018 / 18:09
Выдатна, спадар Алесь!

Святкуйма годна! #БНР100
1
Анця / Адказаць
06.01.2018 / 19:18
Уражвае. Як бачым,творчае думкі ні спыніць, ні стрымаць! Натхненьня і надалей!
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру