06.01.2018 / 21:33

Трамп назваў сябе «стабільна геніяльным» 33

White House

Дональд Трамп пасля выхаду ў свет кнігі «Агонь і ярасць: усярэдзіне Белага дома Трампа», у якой яе аўтар Майкл Вулф называе яго няздольным для працы прэзідэнтам з-за яго разумовых здольнасцяў і псіхічнай нестабільнасці, заявіў, што не проста разумны, а «стабільна геніяльны». Такую заяву прэзідэнт ЗША зрабіў у суботу, 6 студзеня, на сваёй старонцы ў твітары.

У прыватнасці, Трамп абвінаваціў сваіх апанентаў у тым, што яны «дасталі старое кіраўніцтва па Рональду Рэйгану» (у 40-га прэзідэнта ЗША Рональда Рэйгана да канца жыцця была дыягнаставана хвароба Альцгеймера.

«Цяпер, калі праз год актыўнага разбору было даказана, што расійская змова быў поўным падманам амерыканскай грамадскасці, дэмакраты і іх падпявалы, вядучыя хлуслівыя СМІ, дасталі старое кіраўніцтва па Рональду Рэйгану і пачалі крычаць пра псіхічную ўстойлівасць і інтэлект, - напісаў Трамп.

«На самой справе, на працягу ўсяго майго жыцця маімі двума найвялікшымі актывамі былі псіхічная ўстойлівасць і сапраўдны розум», - падкрэсліў амерыканскі лідар. Ён нагадаў, што яго былая суперніца па прэзідэнцкай гонцы Хілары Клінтан таксама спрабавала «разыграць гэтую карту», але беспаспяхова.

13
NB / Адказаць
06.01.2018 / 21:59
Ну вот и замечательно! Трамп своим ответом "недругам" сам поставил себе диагноз, точнее, блестящее подтвердил диагноз книги, выход которой он пытался всеми силами запретить/предотвратить. Не вышло у него - и вот всё вышло в публичную сферу. Белый дом действительно в огне...
4
Лось / Адказаць
06.01.2018 / 22:14
Альтэрнатыўна геніяльны
8
Вясковы лірнік / Адказаць
06.01.2018 / 22:24
Наламае дроў гэты чалавек. Ён выразна не па-памеру сваёй дзяржавы. 
Паказаць усе каментары/ 33 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру