06.01.2018 / 22:20

Бабуля ў Чэхіі накарміла ўсю сям'ю каляднай качкай з марыхуанай — вынікі сумныя 33

Такой каляднай вячэры, як у сям'і ў чэшскім мястэчку Урацімаў, напэўна, яшчэ не было ні ў кога. Да святочнага стала падрыхтавалі запечаную качку.

Але бабуля замест прыправаў нібыта памылкова пасыпала страву марыхуанай. Сям'я села за стол, пакаштавала качку — і атруцілася.

Члены сям'і скардзіліся на слабасць, галаўны боль, млоснасць і ваніты. У іх таксама былі галюцынацыі.

Чатырох дарослых і двух дзяцей 3 і 6 гадоў хуткая завезла ў бальніцу.

Паводле інфармацыі тэлеканала Polar, лабараторны тэст пацвердзіў, што сям'я атруцілася марыхуанай, якую пенсіянерка прыняла за спецыі маяран. Марыхуану нібыта з лячэбнай мэтай выкарыстоўваў дзед.

Толькі ў яго пасля каштавання качкі не было праблем са здароўем.

9
Мулла Омар / Адказаць
06.01.2018 / 22:26
Бешеная бабка
4
хамса / Адказаць
06.01.2018 / 22:31
>вынікі сумныя
Рэд., ну не для ўсіх жа.. у канцы ж вы пішаце:
>Толькі ў яго пасля каштавання качкі не было праблем са здароўем.
Satan, якая мараль усяго гэтага?)
4
LMI / Адказаць
06.01.2018 / 22:38
Стары конь баразды не псуе. Трэба мець стаж ужываньня )))
Паказаць усе каментары/ 33 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру