07.01.2018 / 11:26

У Нью-Джэрсі бацькі патрабуюць ад настаўніцы мільён даляраў кампенсацыі за сэкс з вучнямі. На думку адваката, яна — ахвяра 18

Ад амерыканскай настаўніцы Ніколь Дзюфо (Nicole Dufault) з Нью-Джэрсі запатрабавалі мільён даляраў за сэкс з вучнямі, піша Лента.ру са спасылкай на Daily Mail.

38-гадовая жанчына ў 2013-14 гадах займалася сэксам з шасцю вучнямі, якім на той момант было ад 14 да 15 гадоў. У 2014 годзе яна была арыштаваная.

Жанчына, маці дваіх дзяцей, фігуруе ў трох асобных судовых працэсах, ініцыяваных бацькамі чатырох юнакоў. Бацькі дваіх з іх запатрабавалі ад яе і дырэкцыі школы кампенсацыю ў памеры мільён даляраў, а таксама аплату паслуг адвакатаў.

Дзюфо нібыта запрашала юнакоў праводзіць з ёй час у школьным класе падчас канікул або ў выходныя. У адным з пазоваў адвакат бацькоў апісаў, як яна «размаўляла з вучнямі аб непрыстойных дзеяннях і кранала інтымныя часткі іх целаў». Таксама сцвярджаецца, што настаўніца займалася сэксам з вучнямі ў школьным кампусе і ў сваёй машыне. Часам яна фальсіфікавала журнал наведванняў, каб яе любімчыкі «не патрапілі ў бяду».

Адвакат Дзюфо сцвярджае, што настаўніца насамрэч з'яўляецца ахвярай, бо мела чэрапна-мазгавую траўму і таму не магла адмовіць вучням.

«Мы маем справу з празмерна агрэсіўнай групай вучняў, якія ўступілі ў палавы кантакт з настаўніцай, якая пакутавала ад пашкоджання галаўнога мозгу», — запэўніў ён.

13
Да уж... / Адказаць
07.01.2018 / 12:14
Закон один для всех, не взирая на пол, кастрация так кастрация!
18
jagor / Адказаць
07.01.2018 / 12:31
Два мільёны, ня меней! Бо на гэты гідраматрас толькі пад прымусам!�
8
Бенедзікт / Адказаць
07.01.2018 / 12:38
Для фэміністак - чарговая праблема.
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру