У кастрычніку 2017 года ў Мінску безбілетнік пырснуў пярцовым балончыкам у вочы кантралёру ў тралейбусе 29-га маршруту ў раёне Севастопальскага парку. Безбілетнік ўцёк. Кантралёр атрымаў апёк. Праз некалькі дзён яго знайшлі і затрымалі. Ім аказаўся 54-гадовы жыхар Мінска.

На пачатку студзеня суд вынес свой вердыкт — штраф амаль 2 тысячы рублёў. Пра гэта паведаміла памочнік старшыні Мінскага гарадскога суда Настасся Шыльвян, піша TUT.BY.

5 студзеня суд Першамайскага раёна сталіцы вынес прысуд: мужчына прызнаны вінаватым у злачынстве, прадугледжаным ч. 1 арт. 366 КК (гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, або іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак). Яму прызначана пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 80 базавых велічынь (1960 беларускіх рублёў, або крыху менш за 1000 даляраў).

Таксама з безбілетніка спагнаныя ў даход дзяржавы працэсуальныя выдаткі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0