Іранскія ўлады арыштавалі былога прэзідэнта рэспублікі Махмуда Ахмадзінежада. Пра гэта газеце al-Quds al-Arabi, што базуецца ў Брытаніі, распавялі некалькі «надзейных крыніц» у Тэгеране.

wikimedia commons

wikimedia commons

Калі менавіта гэта адбылося суразмоўцы выдання не ўдакладняюць, адзначаючы аднак, што палітык быў затрыманы ў Шыразе. Ордар на арышт Ахмадзінежада, па іх словах, быў выдадзены «з ухвалення найвышэйшага кіраўніка краіны Алі Хаменеі» пасля выступу былога прэзідэнта Ірана перад прысутнымі ў горадзе Бушыр.

Ахмадзінежад 4 студзеня, як нагадвае al-Quds al-Arabi, заявіў, што, на яго думку, «некаторыя цяперашнія [іранскія] чыноўнікі жывуць удалечыні ад праблем [звычайных] людзей і нічога не ведаюць аб рэальным становішчы спраў грамадства». «Іран сёння пакутуе ад безгаспадарчасці, а не з-за адсутнасці эканамічных рэсурсаў», — заўважаў таксама палітык, падкрэсліваючы, што ён упэўнены, — «члены ўрада [цяперашняга прэзідэнта рэспублікі] Хасана Раўхані лічаць, што ім належыць абсалютная ўлада, а [звычайныя] людзі — усяго толькі неасвечанае грамадства, якое нічога не разумее». «Людзі злуюцца на ўрад з-за яго манаполіі на грамадскія даброты», — тлумачыў Ахмадзінежад.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?