У турэцкіх і грэчаскіх сацыяльных сетках з'явілася віруснае відэа, на якім турэцкі мусульманін на даху ўласнага дома вартуе Санта-Клаўса, каб прывесці яго да «правільнай веры» з дапамогай дубінкі. Відэа ў нядзелю, 7 студзеня, апублікавана ў Telegram-канале 4chan.

Мужчына на камеру заяўляе, што будзе чакаць ночы, каб пабіць святога Васіля (грэчаскі аналаг Санта-Клаўса) і пераканаць яго стаць мусульманінам, піша Лента.ру.

«Санта-Клаўс — гэта хрысціянскі звычай, які мусульмане не павінны святкаваць… Я чакаю яго, каб заклікаць яго стаць мусульманінам, паверыць у Каран і Мухамеда», — кажа турак на камеру.

Пры гэтым грэчаскія каментатары з'едліва заўважылі, што «гэты хлопец відавочна верыць у Санта Клаўса».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0