Святочная служба ў Віфлееме.

Мільёны праваслаўных хрысціян ва ўсім свеце ў нядзелю, 7 студзеня, святкуюць Раство па юліянскім календары. Напярэдадні на святочнае набажэнства ў Віфлееме сабраліся некалькі тысяч вернікаў.

Учора перад пачаткам службы ў падкантрольным палесцінцам горадзе адбыліся сутыкненні паміж паліцыяй і пратэстоўцамі, якія разбілі шыбы службовых машын з картэжа Патрыярха Іерусалімскага Феафіла III, перадае Deutsche Welle.

Удзельнікі акцыі такім чынам выказалі незадаволенасць дзеяннямі праваслаўнага патрыярха ў Іерусаліме, якога палесцінцы абвінавачваюць у продажы зямельных уладанняў Ізраілю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0