Мужчынскай эстафетнай гонкай 4х7,5 км у нямецкім Аберхофе завяршыўся 4-ы этап Кубка свету па біятлоне. Пераможцамі эстафеты сталі біятланісты Швецыі. Другое месца ў італьянцаў, трэцяе — у каманды Нарвегіі.

Гонка адбывалася ў няпростых умовах надвор'я, адзначае БелТА. На жаль, горш за ўсіх з ветрам і туманам справіліся беларускія біятланісты. Уладзімір Чапелін і Сяргей Бачарнікаў на дваіх прабеглі 12 штрафных кругоў. Калі Максім Варабей падыходзіў да першай стральбы другога этапа, бельгійцы ўжо завяршалі другую, таму нашу каманду вырашана было зняць з дыстанцыі. У выніковым пратаколе Беларусь аказалася на апошнім, 25-м месцы.

Наступны этап Кубка свету стартуе 10 студзеня ў Рупольдынгу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0