У лістападзе Фінляндыя адмяніла забарону на выкарыстанне насякомых у вытворчасці прадуктаў харчавання. Забарону адмянілі яшчэ ў пяці краінах ЕС — Вялікабрытаніі, Нідэрландах, Бельгіі, Аўстрыі і Даніі. Неўзабаве пасля гэтага на прылаўках фінскіх крам з'явіўся хлеб Sirkkaleipa (літаральна — «цвыркуновы хлеб»).

Для яго вытворчасці, акрамя звычайных інгрэдыентаў, выкарыстоўваецца мука з сушаных хатніх цвыркуноў (каля 70 штук на 1 бохан). Цвыркуны складаюць прыкладна 3% ад вагі гатовага вырабу.

Бохан такога хлеба каштуе 3,99 еўра (за 250 грамаў, цана за кілаграм — 16 еўра). Гэта крыху даражэй за звычайны хлеб, аднак купіць Sirkkaleipa не так і проста: хлеб з цвыркунамі разбіраюць на сувеніры.

Па просьбе Delfi журналіст Канстанцін Ранкс прывёз бохан «цвыркуновага хлеба» ў латвійскую рэдакцыю партала ў Рызе. Журналісты падзялілі хлеб на некалькі частак і сумленна з'елі — з сырам, вяндлінай, джэмам, мёдам і проста так.

Якія ўражанні? Вось некаторыя з іх.

«Храбусценне каленак на зубах выклікала лёгкі халадок па скуры. Сагравалі толькі думкі пра тое, што Ян Хрысціцель — вось гэтак жа…»

«Спачатку я падумала, што хлеб з цвыркунамі — гэта жарт. Ён чымсьці падобны на самы просты італьянскі шэры хлеб, толькі больш сухі ўнутры, але такі ж хрумсткі. Ёсць адчуванне, што ў яго дадалі змолатыя ў парашок сушаныя травы (магчыма, менавіта таму асацыяцыя з Італіяй). На смак абсалютна звыклы прадукт, ніякіх насякомых або чагосьці дзіўнага не заўважыш, калі не ведаеш».

«Мне дастаўся акрайчык. Рэгулярна ўжываць такі хлеб я б не стаў, ён сухаваты. Можа, з віном ён быў бы смачнейшым. А наогул чалавек з'ядае да 430 насякомых за год, яны выпадкова трапляюць у прадукты харчавання падчас вытворчасці. Таму цвыркуноў у хлебе баяцца не трэба».

«Звычайная» чыабата» — скарыначка, шэрая мякаць, звонку прысыпаны мукой. Калі не ведаць, што там тры працэнты сушаных цвыркуноў — ніякай розніцы з прадукцыяй Rimi не заўважыш. Вельмі падобна, што гэта выдатны маркетынгавы трук Fazer: зусім звычайны хлеб, ледзь даражэйшы, і пра яго напісалі».

Прыхільнікі ўжывання насякомых у ежу прыводзяць адразу некалькі аргументаў на карысць сваёй пазіцыі. Так, казуркі могуць быць здаровай альтэрнатывай мясу, птушцы ці рыбе, прычым яны дазваляюць атрымліваць не толькі пратэін, але і кальцый, жалеза і цынк. Развядзенне насякомых патэнцыйна можа нанесці менш шкоды навакольнаму асяроддзю (у тым ліку дзякуючы меншым аб'ёмам выкідаў метану ў параўнанні з траваеднымі жывёламі). Паколькі насякомыя не з'яўляюцца цеплакроўнымі жывымі істотамі, яны нашмат больш эфектыўныя з пункту гледжання канвертацыі корму ў пратэін (у 12 разоў эфектыўнейшыя за кароў і напалову — за свіней або бройлераў). Акрамя таго, іх можна карміць арганічнымі адходамі.

Чытайце таксама:

Беларус хоча адкрыць ферму цвыркуноў і прапануе ўжываць іх у ежу

Цвыркуновая ферма ды іншыя найлепшыя стартапы 2017 года ў Беларусі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0