Аб гэтым сёння ў інтэрв'ю тэлеканалу АНТ паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч, піша БелТА.

Міністр распавяла, што ў Беларусі плануецца ўдасканаліць сістэму аплаты працы ў бюджэтнай сферы. У цяперашнім выглядзе яна дзейнічае ўжо некалькі дзясяткаў гадоў. Стаіць задача перагледзець яе на працягу 2018 года. «Плануем перайсці ад тарыфнай стаўкі першага разраду да базавай стаўкі. Пры гэтым яна будзе раўняцца бюджэту пражытачнага мінімуму», - праінфармавала Ірына Касцевіч.

Перш за ўсё, гэта дазволіць спрасціць сістэму аплаты працы. «Мы максімальна сыходзім ад цэнтралізаванай сістэмы, пераходзім да змяшанай. У кіраўніка будзе больш магчымасцяў у плане стымулявання аплаты працы», - патлумачыла міністр.

Яна дадала, што у 2018 годзе тарыфная стаўка першага разраду будзе павышацца двойчы. «У якім памеры і з якім крокам - залежыць ад таго, як спрацуе эканоміка», - адзначыла Ірына Касцевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0