07.01.2018 / 22:23

Новую методыку апрацоўкі вынікаў ЦТ увядуць у 2019 годзе 5

Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў (РІКВ) пачне прымяняць новую методыку апрацоўкі вынікаў ЦТ у 2019 годзе. Аб гэтым сёння ў інтэрв'ю тэлеканалу «Беларусь-1» паведаміў дырэктар інстытута Юрый Міксюк, паведамляе БЕЛТА.

«Уступная кампанія у 2019 годзе павінна прайсці па новай методыцы. Іх вельмі шмат у свеце — ад вельмі простых да вельмі складаных. Мы збіраемся знайсці залатую сярэдзіну, каб для нашых грамадзян гэты падыход быў зразумелы і каб адначасова выконваліся дзве функцыі — ранжыравання і ацэнкі ведаў», — сказаў Юрый Міксюк.

Змены ў структуры выканання заданняў калі і з'явяцца, то яны будуць нязначнымі. У 2018 годзе ў гэтым плане нічога мяняцца не будзе.

Па даручэнні кіраўніка дзяржавы, змест ЦТ пераглядаецца з улікам зменаў у школьнай праграме. Для гэтага створаны спецыяльныя рабочыя групы. Адначасова РІКВ уносіць сваю лепту ў абнаўленне школьных і ўніверсітэцкіх праграм.

Юрый Міксюк закрануў таксама навацыі ў правядзенні рэпетыцыйнага тэставання. Так, з лютага ў Беларусі будзе яшчэ адзін від РТ — дыстанцыйнае.

Яго можна будзе прайсці бясплатна па ўсіх прадметах і атрымаць на сайце РІКВ поўны разбор сваіх памылак. Дырэктар інстытута адзначыў, што праходзяць апрабацыю новыя тэставыя заданні (пры гэтым верагоднасць сустрэць іх потым на ЦТ нулявая), абітурыенты ж атрымліваюць магчымасць паспытаць свае сілы і ацаніць узровень падрыхтоўкі.

1
Мікалай / Адказаць
07.01.2018 / 22:32
Новыя правілы падліку такія, вельмі малыя змены:

1) калі прозвішча вучня пачынаецца на "Лу", а імя пачынаецца на "Ко", то +50 балаў
2) для іншых - па старых правілах

А яшчэ цікава, старэйшыя сыны Лукашэнкі - абодва (!) шматдзетныя (!) бацькі, але для іх дзяцей школьную праграму не мянялі, неяк змаглі як звычайныя людзі вучыцца..
3
:) / Адказаць
07.01.2018 / 22:55
Пусть сначала учителя сдадут то ЦТ. которое насоставлают на основе неизвестно какой школьной программы. которую учителя должны знать. если ее преподают. а потом школьники сдадут. чтобы узнать соответствуют ли тесты той программе. которую учителя детям в школе преподают и на сколько школьники знают хуже школьную программу учителей или лучше. Как тесты составлять. чтобы школьники не догадались как их решить. то на это мастаки есть. пусть учителя сами тесты эти сдадут. оценки свои увидят и разберутся преподавали они это детям в соответствии с той программой. которую преподают или эти тесты не соответствуют школьной программе по тематике или сложности задач. В вузах продолжают обучение,  основываясь на тех  знаниях. которые во всех школах должны дать детям в соответствии со школьной программой. так учителя их дают или недорабатывают. тесты программе не соответствуют или дети школьную программу на такие оценки знают. хоть учителя знают на отличные оценки и доходчиво детям эти знания в школе передают? Цель обучения детей - передать определенные знания в определенном объеме определенной сложности. что и есть хорошая работа учителей и школы. если эти знания передали. а не выискивать что не знают ученики. что им в школе не преподавали и сами учителя. преподающие в школе. не знают. 
2
:) / Адказаць
07.01.2018 / 23:07
Мікалай, звычайным  в нынешних школах хорошо учиться? Может они с репетирами учатся. если учителя такие. как у звычайных детей. которые только кровь пьют и нервы трепят и детям и родителям. а родители или сами своих детей учат или репетирам платят?  
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру