Надвор'е на Зямлі працягвае здзіўляць. На ўсходзе ЗША маразы і снегапады, у Беларусі некалькі дзён вышэй за нуль, затое ў аўстралійскім Сіднэі нядзеля ў найбуйнейшым горадзе Аўстраліі аказалася самым гарачым днём за апошнія 79 гадоў — тэмпература паветра дасягнула 47,3 градуса, піша Бі-бі-сі.

Гарачэй за ўсё было ў Пенрыце, на захад ад Сіднэя.

Улады папярэджваюць аб небяспецы ва ўсім раёне Сіднэя. Жыхарам забаронена распальваць вогнішчы і смажыць на вуліцы шашлыкі.

Тэмпература паветра амаль дасягнула рэкорду 1939, тады ртутны слупок тэрмометра падняўся да адзнакі 47,8.

Тым часам у Сіднэі праходзіць міжнародны матч па крыкеце паміж Англіяй і Аўстраліяй. Градуснік на стадыёне паказваў 57 градусаў. Англійскія гульцы сапраўды не прывыклі гуляць пры такой спякоце.

А ўдзельнікі міжнароднага сіднэйскага тэніснага турніру былі вымушаныя пакінуць корт у 10 раніцы па мясцовым часе, пасля таго як тэмпература паветра паднялася да 43 градусаў.

Жыхары Сіднэя ратуюцца на пляжы. Фота Reuters.

Жыхары Сіднэя ратуюцца на пляжы. Фота Reuters.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0