7 студзеня ў грамадскай зале сабора БАПЦ св. Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку дзеці і дарослыя сабраліся на традыцыйную Калядную ялінку.

Сёлета вядучым свята быў Сяржук Доўгушаў, заснавальнік Спеўнага сходу і лідар фальклорнага гурта «Вурай». Ён арганізаваў прысутных на сапраўднае калядаванне з зоркай, Казой, Мядзведзем і каляднымі гульнямі «Верабейкі», «Зайчык», «У мядзведзя на бару…» Дзеткі з захапленнем удзельнічалі ў гульнях, за што потым атрымалі салодкія падарункі ад Святога Мікалая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?