ausopen.org

ausopen.org

Былая першая ракетка свету Вікторыя Азаранка прапусціць Australian Open 2018. Пра гэта афіцыйнаму сайту WTA распавёў дырэктар турніру Крэйг Тылі.

Прычынай адмовы Азаранка ад паездкі ў Мельбурн з'яўляецца судовая цяжба з бацькам яе дзіцяці за права апекі над сынам Леа. З-за гэтага беларуска ўжо прапусціла турнір у новазеландскім Оклендзе і некалькі папярэдніх спаборніцтваў.

Пара распалася ў ліпені, а ў кастрычніку яны ўступілі ў судовую цяжбу, якая праходзіць у Лос-Анджэлесе. З-за разглядаў пасля Уімблдонскага турніру спартсменка ні разу не згуляла, прапусціўшы у тым ліку фінал Кубка Федэрацыі Беларусь — ЗША ў лістападзе ў Мінску.

Вікторыя Азаранка двойчы станавілася пераможцай Australian Open (2012, 2013 года). Яна называе адкрыты чэмпіянат Аўстраліі адным з любімых сваіх турніраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?