Следам за кветкамі, якія вырашылі зацвісці гэтай анамальна цёплай зімой і грыбамі, што з’явіліся дзе-нідзе ў лесе, абуджаюцца і жывыя істоты. На выходных у кватэру карэспандэнта mlyn.by ў Чэрвені завітала божая кароўка.

Яна прызямлілася на стол-кнігу ў зале і па-гаспадарску пачала яе асвойваць. Вядома ж, хацелася наладзіць госці фотасесію: і на кветачцы зняць, і на лісціку, і на сасне навагодняй, але пашкадавалі браць у рукі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0