Інтэрнэт і СМІ8383

«Сталічнае тэлебачанне» спыніла рэтрансляцыю перадач расійскага «РэнТВ»

З эфірнай сеткі «Сталічнага тэлебачання» зніклі перадачы расійскага канала «РэнТВ». Беларускі тэлеканал перастаў рэтрансляваць перадачы расійскіх партнёраў з 1 студзеня 2018 года.

Цяпер у сетцы вяшчання можна пабачыць уласныя праграмы СТБ, а таксама мастацкія фільмы. Праграмная дырэкцыя і прэс-служба тэлеканала пакуль не каментуюць такія змены ў праграмнай палітыцы.

Вось так выглядала праграма перадач СТБ яшчэ на 29 снежня 2017 года:

06:00 «24 гадзіны».

06:10 «Міншчына».

06:20 «Раніца. Студыя добрага настрою».

07:30 «24 гадзіны».

07:40 «СТБ спорт».

07:45 «Раніца. Студыя добрага настрою».

08:30 «Кіно»: «ЕЛКІ ЛАХМАТЫЯ». Расія, 2014.

10:00 «Усім па коціку». Перадача «РэнТВ».

10:30 «24 гадзіны».

10:40 «Кіно»: «ЯК АДЧАПІЦЦА АД ХЛОПЦА ЗА 10 ДЗЁН». ЗША, Германія, 2003.

12:40 «Загадкі чалавецтва з Алегам Шышкіным» (16+). Перадача «Рэн ТБ».

13:30 «24 гадзіны».

13:50 «Кіно»: «РАБАВАННЕ ПА-ІТАЛЬЯНСКУ». ЗША, Францыя, Германія, 2003.

15:50 «Кіраваць па-руску». Перадача «Рэн ТБ».

16:10 «Аўтапанарама».

16:30 «24 гадзіны».

16:50 «Добро пожаловаться».

17:10 «Адкрытая размова».

17:25 «Міншчына».

17:35 «Навагодні перапалох». Серыял.

18:35 «Як уладкаваны сусвет» з Канстанцінам Хабенскім. Перадача «РэнТВ».

19:30 «24 гадзіны».

20:00 «Сталічныя падрабязнасці».

20:10 «СТБ спорт».

20:15 «Кіно»: «ЕЛКІ». Расія, 2010.

21:50 «Грошы не пахнуць» Дакументальны праект. Перадача «РэнТВ».

22:30 «24 гадзіны».

23:00 «СТБ спорт».

23:05 «Кіно»: «ЕЛКІ 2». Расія, 2011.

00:45 «Кіно»: «ЕЛКІ КУДЛАТЫЯ». Расія, 2014.

А вось такая праграма перадач на пятніцу, 12 студзеня.

06:00 «24 гадзіны».

06:10 «Міншчына».

06:20 «Раніца. Студыя добрага настрою».

07:30 «24 гадзіны».

07:40 «СТБ спорт».

07:45 «Раніца. Студыя добрага настрою».

08:30 «Кіно»: «Дзяржаўная мяжа». Беларусь, 2015.

10:30 «24 гадзіны».

10:40 «Кіно»: «ЗІМОВЫ ВЕЧАР У ГАГРАХ». СССР, 1985.

12:10 «Усё, што нам патрэбна…». Серыял.

13:30 «24 гадзіны».

13:50 «Усё, што нам патрэбна…». Серыял.

14:15 «Кіно»: «ЦАЛУЙЦЕ ДЗЯЎЧЫН». ЗША, 1997.

16:10 «Аўтапанарама».

16:30 «24 гадзіны».

16:50 «Добро пожаловаться».

17:10 «Адкрытая размова».

17:25 «Міншчына».

17:35 «Кіно»: «ЗНАЁМСТВА З ФАКЕРАМІ». ЗША, 2004.

19:30 «24 гадзіны».

20:00 «Сталічныя падрабязнасці».

20:10 «СТБ спорт».

20:15 «Кіно»: «ТРЭНЕР КАРТЭР». ЗША - Германія, 2005.

22:30 «24 гадзіны».

23:00 «СТБ спорт».

23:05 «Залатая калекцыя беларускай песні. Найлепшае».

01:05 Джастын Тымберлейк: Шоў пра каханне.

 

СТБ займаўся рэтрансляцыяй «РэнТВ» ад першага дня свайго існавання — з 1 студзеня 2001 года. Першапачаткова амаль увесь час вяшчання займалі праграмы расійскага сеткавага партнёра.

Паступова СТБ нарошчваў долю сваіх уласных перадач, але цалкам ад рэтрансляцыі «РэнТВ» адмовіўся толькі праз 17 год свайго існавання.

«РэнТВ» — адзін з найбольш папулярных тэлеканалаў у Расіі. З 2011 года гэты канал пачаў актыўна выпускаць у эфір перадачы ілжэнавуковага характару і прапагандаваць канспіралагічныя тэорыі, уфалогію, альтэрнатыўную гісторыю і іншыя маргінальныя погляды. Антынавуковыя перадачы пра масонскія змовы, рэптылоідаў, а таксама прапагандысцкія праграмы пра моц расійскай зброі бесперапынна трансляваліся і ў Беларусі.

Чытайце таксама:

«Сталічнае тэлебачанне» вяртае ў эфір праграмы вытворчасці расійскага «РэнТВ»

Каментары83

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Як сёння жывуць Кузнечыкі, якія амаль два гады хаваліся ў пасольстве Швецыі, каб не трапіць у кіпцюры сілавікоў?3

Як сёння жывуць Кузнечыкі, якія амаль два гады хаваліся ў пасольстве Швецыі, каб не трапіць у кіпцюры сілавікоў?

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Літвы накіравала Беларусі ноту пратэсту з-за расійскага дрона

«Гэта хлеб ці клей?»: жыхарка Баранавічаў абурылася якасцю прадукцыі хлебазавода9

Трыбуна стадыёна будучага суперніка мінскага «Дынама» ў еўракубках названа ў гонар футбаліста, які памёр падчас матча

Адказнасць за забойства палкоўніка СБУ Вароніча ў Кіеве ўзяла на сябе неанацысцкая групоўка «База»3

«Я не бачыў нічога такога»: як лялькі Labubu прынеслі шалёны прыбытак3

Мінскае «Дынама» вылецела з кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў у першым раўндзе2

Беларускія мытнікі адказалі на скаргі адносна доўгага афармлення на мяжы2

Сірыйскія ўлады і друзы дамовіліся пра спыненне агню6

У цэнтры Мінска проці начы выстраілася вялізная чарга людзей, некаторыя ў піжамах ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як сёння жывуць Кузнечыкі, якія амаль два гады хаваліся ў пасольстве Швецыі, каб не трапіць у кіпцюры сілавікоў?3

Як сёння жывуць Кузнечыкі, якія амаль два гады хаваліся ў пасольстве Швецыі, каб не трапіць у кіпцюры сілавікоў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць