Пазачарговае абнаўленне для Windows стала «смяротным» для некаторых працэсараў AMD. На афіцыйным сайце Microsoft з'явілася доўгая галінка скаргаў карыстальнікаў, камп'ютары якіх перасталі загружацца пасля абнаўлення, паведамляе The Register.

Праблема закранула карыстальнікаў працэсараў Athlon, выпушчаных у 1999 годзе кампаніяй AMD. Па словах карыстальнікаў, да абнаўлення камп'ютары працавалі бездакорна, а пасля — не паказвалі нічога, акрамя экрана загрузкі.

Некаторыя паскардзіліся, што іх камп'ютараў не дапамагла нават пераўстаноўка Windows 10. Іншыя змаглі ўключыць прылады, аднак тыя хутка зноўку загрузілі і ўстанавілі праблемнае абнаўленне. Тым, хто трапіў у такую сітуацыю, варта адключыць Windows Update, у якасці меры засцярогі можна адключыць камп'ютар ад інтэрнэту.

Microsoft выпусціла абнаўленне 4 студзеня ў адказ на групу крытычных уразлівасцяў Meltdown і Spectre, якую знайшлі ў працэсарах Intel, AMD і ARM. З-за фундаментальнай памылкі праектавання праграмы могуць атрымліваць доступ да змесціва абароненай памяці на ўзроўні ядра працэсараў. У тэорыі з-за гэтага шкоднасныя праграмы могуць атрымаць доступ да канфідэнцыйнай інфармацыі карыстальнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?